10 траўня 2025, Субота, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа з казусам на рэпетыцыі парада ў Менску набрала 780 тысяч праглядаў

9
Відэа з казусам на рэпетыцыі парада ў Менску набрала 780 тысяч праглядаў

Беларусы ажыўлена абмяркоўваюць інцыдэнт.

Пакуль беларусы абмяркоўваюць парад, які прайшоў 9 траўня ў Менску, у TikTok стаў папулярным ролік з адной з яго генеральных рэпетыцый, паглядзець на якія таксама прыходзіла нямала народа. У выніку на камеры гледачоў патрапіў пацешны «казус», які адбываецца на такіх мерапрыемствах рэгулярна, але не часта пападае ў аб'ектыў, піша «Телеграф».

Так, на адным з відэа, апублікаваных у TikTok, які набраў ужо больш за 780 тысяч праглядаў, паказалі, як у аднаго з удзельнікаў вайсковага парада, якія маршыруюць роўным строем, у нейкі момант зляцеў чаравік. Гледачы заўважылі гэта толькі постфактум, калі прадмет абутку застаўся самотна стаяць пасярод праезнай часткі, калі чарговая частка пешай калоны бадзёра прамаршыравала па праспекце.

«Ну, не без казусаў, тысячы людзей, галоўнае - гаспадар чаравіка не выдаў сябе, брава!!!!!» - захапляюцца гледачы ў TikTok вытрымцы «Папялушкі ў вайсковай форме».

@christina_509 И такое бывает😂 P.S. это видео не мое, но не могла его сюда не скинуть 😂 #минск #беларусь #minsk #belarus #парад #9мая #прикол #юмор #funny #рек #рекомендации ♬ оригинальный звук - Christy 🇨🇳🐼

Некаторыя гледачы ўспомнілі пра падобныя сітуацыі ў мінулым. Яны сапраўды адбываюцца не так ужо і рэдка.

«Усякае бывае… У нас 2 гады таму на парадзе была калона вайскоўцаў дзяўчат, і таксама ў кагосьці чаравік зваліўся. І што? Прайшлі як ні ў чым…» – напісала адна з глядачак.

Між тым, карыстальніца відэаплатформы, якая падзялілася пацешнымі кадрамі, паказала далейшы лёс уладальніка чаравіка. На іншым роліку відаць, як адзін з вайскоўцаў, улучыўшы момант паміж двума блокамі вайскоўцаў, падабраў чаравік і далучыўся да калег. Зрэшты, мяркуючы з кадраў, вайскоўцы на такую «дробязь» не звярталі ніякай увагі - бо на тое яна і рэпетыцыя, каб адпрацаваць усе магчымыя нюансы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках