11 траўня 2025, Нядзеля, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з самых вядомых менскіх кінатэатраў закрылі

5
Адзін з самых вядомых менскіх кінатэатраў закрылі

Стала вядома, што там будзе знаходзіцца.

1 траўня Менску закрылі адзін з самых вядомых кінатэатраў — «Дом кіно», які шмат хто памятае яшчэ пад старой назвай «Партызан». Будынак перадалі ў распараджэнне праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Цяпер стала вядома, што там будзе знаходзіцца, піша тэлеграм-канал «Священный Белавуд».

Закрыты кінатэатр пераўтвораць у «Дом моладзі». «Священный Белавуд» атрымаў рэндэр фасада будучага праекта. Як паведамляе крыніца пабліка, частка супрацоўнікаў «Дома кіно» пайшла працаваць у іншыя дзяржкінатэатры, астатнія звольніліся.

Калі кінатэатр будуць перабудоўваць у «Дом моладзі» і колькі гэта працягнецца, пакуль невядома.

«Дом кіно» з 2005 года размяшчаўся ў будынку былога кінатэатра «Партызан» і быў папулярным месцам адпачынку ў Менску. Пасля рамонту атрымаў новую назву і сучаснае абсталяванне, у тым ліку залу на 584 месцы і сістэму Dolby Digital EX. Тут дэманстравалі фестывальныя стужкі міжнароднага і беларускага кіно.

«Дом кіно» знаходзілася ў муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках