Карбункул ганьбы
14- Аляксандр Няўзораў
- 10.05.2025, 15:21
- 26,448

На трыбунах парада ў Маскве ўдалося сабраць цікавы асартымент.
На трыбунах парада пуцінскай «перамогі» ўдалося сабраць амаль усе адкіды чалавецтва.
У асартыменце: выгнанцы, катавальнікі, расстрэльшчыкі, злачынцы, канібалы і злодзеі з усіх канцоў свету. Усе разам яны ператварылі шоў на Краснай плошчы ў асляпляльную памыйніцу.
Вядома, галоўным карбункулам ганьбы ззяў сам Пуцін, але і апроч яго, усялякага паскуддзя было дастаткова.
Уладальнік Буркіна-Фаса тав. Траарэ вядомы любоўю да масавых пазасудовых пакаранняў смерцю. Учыніўшы ваенны пераварот, ён не апускаўся да банальнага кулямётнага знішчэння «ворагаў рэжыму», а заўсёды падыходзіў да справы ліквідацыі «лішніх у краіне людзей» крэатыўна, з агеньчыкам і выдумкай. Напрыклад, любіў каўшом экскаватара, зачапіўшы пад ніжнюю сківіцу, адарваць галаву моцна прывязанага апанента.
Гаспадар Конга з 1979 года тав. Сасу-Нгрэса, таксама вынаходнік нестандартных спосабаў забойства цэлых сем'яў.
А вось таварыш Мадура (Венесуэла) не абцяжарваў сябе вынаходніцтвам, а проста ляпаў непажаданых «у патыліцу, ва ўпор». Зрэшты, наркагандаль адбіраў у яго ўвесь вольны, ды і працоўны час. ( у міжнародным вышуку, як найбуйнейшы наркагандляр свету).
Бразільскі ды Сільва - дасведчаны, мацёры зладзюга, які шматкроць да чыста спусташаў казну дзяржавы. Спрабаваў выправіцца, пераключыўшыся на карупцыю, але за яе то і сеў у турму.
Аброслыя ордэнамі паўночнакарэйскія генералы - большую частку жыцця служылі камендантамі канцлагераў.
Усе іншыя «госці і фігуранты» парада прыкладна такога ж тыпу. Акрамя, вядома Фіца і Вучыча, якія даўно аформленыя ў Крамлі на стаўкі. Фіца ўважаецца за цырульніка з заробкам 5.000€, а Вучыч – прыбіральшчыкам падлогі з прыкладна такім жа акладам.
Аляксандр Няўзораў,«Телеграм»