11 траўня 2025, Нядзеля, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кааліцыя рашучых» разам з Трампам выставіла Пуціну дэдлайн для згоды на замірэнне

30
«Кааліцыя рашучых» разам з Трампам выставіла Пуціну дэдлайн для згоды на замірэнне

Украіна гатовая да поўнага безумоўнага спынення агню на 30 дзён, пачынаючы з панядзелка.

Лідары «кааліцыі рашучых» пасля сустрэчы ў Кіеве патэлефанавалі прэзідэнту ЗША Дональду Трампу. Расеі выставілі дэдлайн для згоды на спыненне агню.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігу ў X (Twitter).

Ён адзначыў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а таксама французскі лідар Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц, прэм'еры Польшчы і Вялікай Брытаніі Дональд Туск і Кір Стармер пасля сустрэчы «кааліцыі рашучых» у Кіеве пагаварылі праз тэлефон з Трампам.

«Украіна і ўсе хаўруснікі гатовыя да поўнага безумоўнага спынення агню на сушы, у паветры і на моры мінімум на 30 дзён, пачынаючы ўжо з панядзелка (12 траўня, - рэд.)», - заявіў Сібіга.

Паводле слоў кіраўніка МЗС, калі Расея пагодзіцца і будзе забяспечаны эфектыўны маніторынг, працяглае спыненне агню і захады ў развіцці даверу могуць пракласці шлях да мірных перамоў.

Сустрэча «кааліцыі рашучых»

Нагадаем, што сёння, 10 траўня, у Кіеў прыбылі лідары чатырох еўрапейскіх краін - прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц, прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Кір Стармер і прэм'ер Польшчы Дональд Туск.

У Кіеве адбылася сустрэча «кааліцыі рашучых», мэта якой забяспечыць мір ва Украіне пасля спынення агню і заканчэння вайны. У рамках кааліцыі абмяркоўваецца магчымасць адпраўкі еўрапейскіх войск ва Украіну.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках