11 траўня 2025, Нядзеля, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: У свеце адкрылі гіганцкае радовішча каштоўных металаў

4
Bloomberg: У свеце адкрылі гіганцкае радовішча каштоўных металаў

Найбуйнейшае за 30 гадоў.

Партнёр BHP Group у супольным прадпрыемстве Lundin Mining Corp. абвясціў, што праект Filo del Sol у Паўднёвай Амерыцы стаў найбуйнейшым адкрыццём медзі за апошнія тры дзесяцігоддзі на аснове новых вынікаў свідравання і аналізу.

Аб гэтым піша Bloomberg.

Нераспрацаванае радовішча змяшчае сама меней 13 мільёнаў тон металу, а таксама значную колькасць золата і срэбра. Свідраванне працягваецца, і меркаваны памер радовішча павялічваецца, заявіла Lundin.

«Распрацоўваць медныя руднікі становіцца ўсё цяжэй і нашмат даражэй, нават нягледзячы на тое, што сусветны попыт на гэты метал, паводле прагнозаў, будзе расці, улічваючы яго ролю ў энэргетычным пераходзе», – гаворыцца ў публікацыі. - «Такі прагноз выклікаў хвалю зліццяў у галіне, а таксама прагнозы аб сталым дэфіцыце - і больш высокіх коштах - у будучыні».

Першапачатковыя так званыя мінеральныя рэсурсы «падкрэслілі патэнцыял аднаго з самых высокагатункавых нераспрацаваных праектаў па здабычы медзі адкрытым спосабам у свеце, а таксама аднаго з найбуйнейшых рэсурсаў золата і срэбра ў свеце», сказаў галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі Джэк Лундзін.

Летась BHP набыла Filo Corp. за $3 млрд у партнёрстве з Lundin, каб атрымаць права ўласнасці на два медныя праекты, вядомыя як Filo del Sol і Josemaria, размешчаны на аргенцінска-чылійскай мяжы.

Для таго, каб ператварыць іх у новыя шахты, спатрэбяцца многія гады і мільярды даляраў.

BHP Group Limited - найбуйнейшая ў свеце горназдабыўная кампанія. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Мельбурне.

BHP Billiton здабывае баксіты, вугаль, медзь, марганец, жалезную руду, уран, нікель, алмазы, срэбра і тытаназмяшчальныя мінералы, а таксама нафту і прыродны газ. Здабыўныя магутнасці кампаніі сканцэнтраваныя ў 25 краінах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках