Лукашэнку высмеялі на парадзе ў Маскве
21- 10.05.2025, 16:10
- 38,244

Крамлёўскі пул здзекваўся з дзіўных паводзін дыктатара.
Спецыяльны карэспандэнт выдання «КоммерсантЪ», якога часта называюць крамлёўскім летапісцам, Андрэй Калеснікаў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад парада 9 траўня. Некалькі абзацаў ён традыцыйна прысвяціў Аляксандру Лукашэнку, піша udf.

Вось як ён, напрыклад, апісвае прыбыццё беларускага дыктатара з сынам Мікалаем у дворык Першага корпуса Крамля, дзе замежных гасцей асабіста сустракаў Уладзімір Пуцін.
«Аляксандр Лукашэнка паправіўся пасля выхаду з аўтамабіля», - абвяшчае подпіс да здымка. Ці то надумалі паздзекавацца з распаўнелага беларускага дыктатара, ці то проста апіска...Але вернемся да рэпартажу.

«Няспешны быў, спешыўшыся, Аляксандр Лукашэнка. Ішоў, як звычайна, заклаўшы руку за борт пінжака і на ўсё звяртаючы ўвагу. Упэўнены, ён і з канём каля аркі пагаварыў, - піша Андрэй Калеснікаў. - Паралельным курсам прайшоў, як звычайна не кідаючыся ў вочы, яго сын Мікалай. Ішоў упэўнена, як да сябе дадому, ды і то сказаць - з дзіцячага ўзросту ў Крамлі».
Наступны абзац, у якім фігуруе Лукашэнка, прысвечаны дзіўным паводзінам кіраўніка Беларусі падчас праходжання на Парадзе перамогі разлікаў замежных вайскоўцаў.
«Першымі ішлі беларусы, і Аляксандр Лукашэнка прыхільна кіўнуў ім. Але за імі прайшлі казахстанцы, і Касым-Жамарт Такаеў устаў, калі яны маршыравалі побач. Аляксандр Лукашэнка паглядзеў на яго і пакруціў галавой. Ці то кіўнуў, ці то не ўхваліў…Лідары ўсіх краін, чые вайскоўцы ішлі потым строем па Краснай плошчы, уставалі, вітаючы сваіх, так што Аляксандр Лукашэнка застаўся тут у адзіноце», - адзначае аўтар
І працягнуў сваю думку:
«Нічога такога, ён быў першым і проста не падумаў, і паглядзець не было яшчэ на каго. Шкада, вядома, а не паправіць.
А быць можа, Аляксандар Лукашэнка ў думках быў ужо ў Менску, дзе ён у гэты дзень, як звычайна, таксама прымаў парад, і тут ужо стоячы…»

Дарэчы, Лукашэнка так спяшаўся вярнуцца ў Менск, што нават не застаўся на ўрачысты абед, які зладзіў замежным гасцям Пуцін.
Так што можна сказаць, з Масквы ён вярнуўся галодным…
Следующий абзац, в котором фигурирует Лукашенко, посвящен странному поведению правителя Беларуси во время прохождения на Параде победы расчетов иностранных военных.
«Первыми шли белорусы, и Александр Лукашенко благосклонно кивнул им. Но за ними прошли казахстанцы, и Касым-Жомарт Токаев встал, когда они маршировали мимо. Александр Лукашенко поглядел на него и покачал головой. То ли кивнул, то ли не одобрил… Лидеры всех стран, чьи военные шли потом строем по Красной площади, вставали, приветствуя своих, так что Александр Лукашенко остался тут в одиночестве», - отмечает автор
И продолжил свою мысль:
«Ничего такого, он был первым и просто не подумал, и посмотреть было еще не на кого. Жалел, конечно, а не поправить.
А быть может, Александр Лукашенко мысленно был уже в Минске, где он в этот день, как обычно, тоже принимал парад, и тут уж стоя…»

К слову, Лукашенко так спешил вернуться в Минск, что даже не остался на торжественный обед, который устроил иностранным гостям Путин.
Так что можно сказать, из Москвы он вернулся не солоно хлебавши…