Штучны інтэлект раскрыў адзін з галоўных сакрэтаў Пуціна
13- 10.05.2025, 16:12
- 16,730

Гэты факт спрабуюць старанна хаваць.
Адной з галоўных таямніц расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна застаецца яго рост. Ён відавочна камплексуе, будучы невысокім, але ягоныя паплечнікі спрабуюць гэта ўсяляк схаваць — выбіраюць больш удалыя ракурсы для фота, абуваюць свайго лідара ў адмысловы абутак з гіганцкімі абцасамі.
Рост прэзідэнта РФ у нейкім сэнсе ўжо стаў мэмам. У сетцы жартуюць, што пуцінскі рост мяняецца часцей, чым улада ў Расеі.
Паводле "афіцыйнай" інфармацыі, гэта значыць, як кажуць прапагандысты, рост Пуціна нібыта складае 170 сантыметраў. Аднак, па больш рэальных звестках, гэта зусім не блізка да праўды.


«Тэлеграф» наважыў пацікавіцца ў штучнага інтэлекту, што ён скажа з гэтай нагоды. Для большай аб'ектыўнасці мы ўзялі старое фота Пуціна, да таго, як у яго з'явілася "світа", якая спрабуе схаваць усімі спосабамі яго сапраўдны рост. А таксама ўзялі дзве фатаграфіі, якія былі зроблены шмат гадоў таму, калі Пуцін быў "на пабягушках" у тагачаснага мэра Санкт-Піцербурга Анатоля Сабчака. Яго рост вядомы -178 см.
У сваім адказе ШІ піша, што на фота з Сабчаком быў ужыты метад параўнання прапорцый.
На першым фота Пуцін стаіць справа, а Сабчак злева. Абодва знаходзяцца ў вертыкальным становішчы, што дазваляе параўнаць іх рост.
"У сярэднім, вышыня галавы дарослага чалавека складае блізу 20-25 см. Калі прыняць, што розніца ў росце паміж імі складае блізу 20 см, то рост Пуціна можна ацаніць як: 178 см - 20 см = 158 см", - мяркуе ШІ.
Улічваючы, што афіцыйны рост можа быць перабольшаны, і засноўваючыся на візуальнай розніцы ў росце на фатаграфіях, ШІ схіляецца больш нізкай адзнакі. Розніца ў 13–15 см паміж Сабчаком (178 см) і Пуціным выглядае праўдападобнай, што прыводзіць да таго, што рост Пуціна блізу 163–165 см. Калі дадаць невялікі запас на магчымыя скажэнні (напрыклад, абутак ці ракурс), то 165 см здаецца найболей верагодным значэннем.

На другой фатаграфіі Пуціна стаіць злева ад Сабчака. Апошні тут крыху нахілены, бо падтрымлівае іншага чалавека, але розніца ў росце паміж ім і Пуціным выглядае падобнай да першага фота — прыкладна 10–15 см. Гэта значыць, 178 см − 12 см = 166 см.

Перагледзеўшы фатаграфіі з больш дбайным акцэнтам яе прапорцый выходзіць, што на абодвух фота Анатоль Сабчак (рост 178 см) выглядае прыкметна вышэйшым за Пуціна. У першым фота розніца ў росце здаецца блізу 12-15 см, а ў другім фота, дзе Сабчак злёгку нахілены, розніца выглядае крыху меншай, але ўсё роўна значнай - блізу 10-13 см.
Калі ўзяць сярэднюю розніцу паміж імі як 13 см, ШІ разлічвае рост так: 178 см − 13 см = 165 см
Улік дадатковых фактараў
Абутак і ракурс. Па фота складана вызначыць, які абутак насілі тады Пуцін і Сабчак. Калі ў апошняга абутак з больш высокім абцасам, гэта можа крыху павялічыць бачную розніцу ў росце. Аднак на абодвух фота абутак выглядае дастаткова стандартным, без значных абцасаў.
Пастава. На першай фатаграфіі Сабчак і Пуцін стаяць наўпрост, што робіць параўнанне больш надзейным. А на другой фатаграфіі Сабак злёгку нахілены і гэта можа зменшыць бачную розніцу ў росце.
Тыповае перабольшанне росту. Калі "афіцыйны" рост Пуціна (170 см) завышаны, як гэта часам бывае, рэальны рост можа быць на 2-5 см меншым, гэта значыць у дыяпазоне 165-168 см.
Выснова
ШІ кажа, што калі "афіцыйны" рост Пуціна сапраўды перабольшаны, то грунтуючыся на параўнанні фота з Сабчаком, ён схіляецца да значэння 165 сантыметраў. Гэтае значэнне ўлічвае візуальную розніцу ў росце на фатаграфіях і верагоднасць завышэння афіцыйных звестак.
