«Я ў шоку, бывае такое, што купляла»
18- 10.05.2025, 19:46
- 19,738

Відэа з вытворчасці мясных падушачак у Берасці выклікала спрэчкі сярод беларусаў.
Блогер з Кобрына ПалВаныч апублікаваў у TikTok відэа з вытворчасці вядомых беларусам мясных падушачак на Брэсцкім мясакамбінаце. Ролікі выклікалі ажыўленыя спрэчкі сярод каментатараў: адны ўбачылі "парушэнні" ў вырабе прадукту, іншыя ж казалі, што ўсё ў парадку з вырабам падушачак, піша «Телеграф».
На першым відэа блогер паказаў, як працаўнік у пальчатках лапатай загружаў мясную масу ў абсталяванне. А на другім прадэманстраваў, як ужо гатовыя мясныя падушачкі ехалі на вытворчай стужцы, а потым іх пакавалі.
@palvanych #рек #врек #вреках #рекомендация #беларусь #беларусь🇧🇾 #беларусь🇧🇾🇧🇾🇧🇾 #тикток #кобрин #брест #минск #барановичи #пинск #kobrin #brest #pinsk #baranovichi #вкобрине #палваныч #vkobrine #беларускіцікток #беларускітыкток #1регионглазамиблогеров ♬ Дабро - Добрыя людзі
"Мясныя падушачкі - адзіныя пяльмені са знакам якасці", - падпісаў адзін з ролікаў яго аўтар.
@palvanych #рек #врек #вреках #рекомендация #беларусь #беларусь🇧🇾 #беларусь🇧🇾🇧🇾🇧🇾 #тикток #кобрин #брест #минск #барановичи #пинск #kobrin #brest #pinsk #baranovichi #вкобрине #палваныч #vkobrine #беларускіцікток #беларускітыкток #1регионглазамиблогеров ♬ Eiffel 65 - Heaven (Extended Instrumental Mix) - Express Groove
"Я ў шоку, бывае такое, што купляла, больш не буду, ешце самі!" - напісала адна каментатарка, не паказаўшы пры гэтым, што яе не задаволіла.
"Парушаюць!!! Абавязкова трэба маску апранаць. А раптам чхне", — баіцца другая. Ёй адказаў каментатар: "Прадукт праходзіць тры ступені тэрмічнай апрацоўкі, можа, яшчэ хімабарону надзець?"
Яшчэ адной карыстальніцы не спадабалася тэхналогія вытворчасці: "2025 год! На заводзе фарш лапатай накладаюць. Тэхналогія".
"Пластыкавая рыдлёўка, загрузнік з нержавейкі, чалавек у спецвопратцы, пальчаткі, чыста ў цэху. Як па мне - норма", - падзяліўся альтэрнатыўным меркаваннем яшчэ адзін карыстальнік. Яго падтрымалі 3270 падабайкамі.
З ім пагадзіўся іншы каментатар: "Некаторыя так рэагуюць, быццам ён забраў гэтую рыдлёўку ў дворніка і з падлогі гэтае мяса зачэрпвае… Чыстая рыдлёўка, спецыяльна для мяса, тара — таксама. Што вам не падабаецца?"