У беларускіх абменніках склалася нетыповая сітуацыя
- 10.05.2025, 18:25
- 2,962

У якіх банках больш выгадна купляць даляр і еўра.
Курс даляра на гэтым тыдні апускаўся ніжэй за 3 рублі. А ў выходныя дні па гэтай валюце ў абменніках склалася нетыповая сітуацыя, піша «Зеркало».
Журналісты паглядзелі, у якіх банках больш выгадна купляць даляр, еўра і расейскі рубель.
Вышэй за ўсё курс продажу банкамі даляра — 3,055 рубля ("Банк БелЗЭБ", "«Белінвестбанк"), а ніжэй за ўсё — 3,02 рубля ("БСБ Банк").
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў "Банк РРБ", "БНБ Банк", "Статусбанк" — 3,02 рубля. Гэта нячастая сітуацыя, калі курс пакупкі валюты ў адным банку такі ж, як продаж у іншым.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 3,45 рубля ("Банк БелЗЭБ"), а ніжэй за ўсё - у "Банк ЗГБ", "БСБ Банк" (3,413 рубля).
Еўра больш выгадна здаваць у "Альфа-Банк", "БНБ-Банк" — 3,386 рубля.
Курс пакупкі банкамі расейскага рубля вышэй за ўсё ў "БСБ Банку" — 3,632 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,699 рубля за 100 расейскіх рублёў ("Банк БелЗЭБ"), а самы нізкі - 3,644 рубля ("БНБ-Банк", "БСБ Банк", "Статусбанк").