11 траўня 2025, Нядзеля, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая энэргія канцэрта: Гурт Metallica справакаваў землятрус у Вірджыніі

7
Вялікая энэргія канцэрта: Гурт Metallica справакаваў землятрус у Вірджыніі

60-тысячны натоўп гледачоў пачаў сінхронна скакаць і пляскаць у далоні.

Культавы амерыканскі метал-гурт Metallica у даслоўным сэнсе прымусіў трэсціся зямлю падчас свайго выступу на стадыёне Lane Вірджынскага політэхнічнага інстытута і ўніверсітэта штата ў Блэксбургу.

Сейсмалагічная абсерваторыя Virginia Tech (VTSO) зафіксавала падземныя штуршкі, выкліканыя вялізнай энэргіяй канцэрта, паведамляе Fox News.

Калі на стадыёне загучалі пачатковыя акорды кампазіцыі "Enter Sandman", 60-тысячны натоўп гледачоў пачаў сінхронна скакаць і пляскаць, што выклікала невялікі землятрус.

Дырэктар VTSO Марцін Чэпмен пацвердзіў, што іх сейсмограф, размешчаны прыкладна за 1,6 км ад стадыёна, выразна зафіксаваў рух зямлі, выкліканы захопленай публікай.

Хоць нязначная сейсмічная актыўнасць, хутка названая ў сетцы «Metallica Quake», мела месца, яна апынулася занадта слабой, каб быць зарэгістраванай па шкале Рыхтэра.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках