Лекарка расказала, чым найлепш запіваць шашлык
10- 10.05.2025, 18:41
- 5,000

Ужыванне пэўных напояў садзейнічае здароваму страваванню.
Лекар-эндакрынолаг, лекар-дыетолаг Алена Чуракіна расказала, з якімі прадуктамі і напіткамі найлепш спалучаць шашлык. Яна адзначыла, што ў комплекснай порцыі ежы ў гэтым выпадку шашлык павінен займаць чвэрць ад усяго аб'ёму, палову - гародніна, садавіна і зеляніна, а яшчэ адну чвэрць - складаныя вугляводы. Акрамя таго, з ейных слоў, ужыванне шашлыка карысна дапоўніць свежай або запечанай гароднінай, якая багатая клятчаткай, бо яна спрыяе здароваму страваванню.
"Калі ж казаць пра напоі, то запіваць шашлык найлепш звычайнай вадой, бо яна з'яўляецца натуральнай для арганізма вадкасцю і дазваляе падтрымліваць водны баланс", – заявіла Чуракіна.
Са слоў, можна піць і гарачыя напоі, напрыклад зялёную гарбату, у якой змяшчаюцца поліфенолы - гэтыя рэчывы здольныя знізіць уздзеянне шкодных рэчываў, якія ўтвараюцца ў працэсе абсмажвання мяса, напрыклад канцэрагенаў, якія могуць утрымлівацца ў падсмажанай скарыначцы.
«Карысным будзе і ўжыванне несалодкіх узвараў або морсаў - дапусцім, журавінавага, бо яны багатыя вітамінамі. Газаваныя салодкія і энэргетычныя напоі ўзмацняюць нагрузку на органы стрававання, таму варта выключыць ці хаця б мінімізаваць іх ужыванне. Разам з гэтым варта памятаць, што не існуе бяспечнай дозы алкаголю, а акрамя таго, спіртазмяшчальныя напоі павялічваюць пачуццё голаду, што можа прывесці да пераядання», — удакладніла Чуракіна.