10 траўня 2025, Субота, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе выйшла ў фінал ЧС-2025

4
Нацыянальная каманда Беларусі ў пляжным футболе выйшла ў фінал ЧС-2025

Беларусы ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў рашаючы матч турніру.

У суботу, 10 траўня, нацыянальная каманда Беларусі ў 1/2 фіналу чэмпіянату свету па пляжным футболе сустракалася з камандай Сенегала.

Паядынак завяршыўся з лікам 5:2.

Каманда Нікаласа Альварада ўпершыню ў гісторыі выйшла ў вырашальны матч турніру, піша betnews.by.

Там каманд Беларусі сустрэнецца з пераможцам пары Партугалія - ​​Бразілія. Іх матч стартуе ў 18.30 паводле беларускага часу.

Беларуская каманда выйграла ўсе 5 сваіх матчаў на сёлетнім мундыяле. Так, на групавым этапе яна перамагла Сейшэльскія Астравы (6:3), Японію (6:3) і Гватэмалу (12:3). У чвэрцьфінале беларусы былі мацнейшыя за Іран (4:3), узяўшы рэванш у персаў за паразу ў матчы за бронзу ЧС-2024.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках