11 траўня 2025, Нядзеля, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Нафтавы картэль АПЕК + можа разваліцца да канца года

4
Экспэрт: Нафтавы картэль АПЕК + можа разваліцца да канца года

Пасля гэтага Расея страціць магчымасць зарабляць на продажы нафты.

Нафтавы картэль АПЕК + можа разваліцца ўжо ў 2025 годзе. Пасля гэтага Расея страціць магчымасць зарабляць на продажы нафты.

Пра гэта ў інтэрв'ю NV распавёў Міхаіл Круціхін, расейскі экспэрт нафтагазавага рынку, які пражывае ў ЕЗ. Восем краін АПЕК +, у тым ліку РФ і Савудаўская Арабія, наважылі перагледзець папярэднія планы здабычы нафты і павялічыць яе больш чым утрая.

Цалкам магчыма, што Савудаўская Арабія разумее, што скарачэння здабычы для ўтрымання кошту нафты больш не будзе, і на гэтым этапе проста не жадаюць дапусціць рэзкага развалу АПЕК+, які можа адбыцца ўжо да канца года.

«Савудаўцы дзейнічаюць акуратна. Яны разумеюць, што скарачэнняў больш не будзе і кожная краіна будзе здабываць столькі, колькі зможа. Але каб не выцесніць адразу, напрыклад, Расею, яны на травень устанавілі павышаныя кошты для Азіі, куды ідзе расейская нафта, - каб выцясненне адбывалася паступова. Цяпер іх стратэгія - разбураць картэль часткамі, не разгойдваючы лодку», - растлумачыў Круціхін.

Разбурэнне АПЕК+ будзе азначаць, што кожная краіна, якая ўваходзіла ў яго, будзе пастаўляць на сусветны рынак столькі нафты, колькі зможа.

«А паколькі ў многіх краінах сабекошт здабычы ніжэйшы, чым у Расеі, расейскай нафце будзе складана канкураваць. На рынку будзе шмат таннай нафты - з Ірака, Кувейта, Савудаўскай Арабіі, ААЭ, Бразіліі, Гаяны. Прадаваць расейскую нафту з прыбыткам стане вельмі цяжка», - уважае экспэрт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках