Трамп запусціў праграму «самавысылкі» нелегальных мігрантаў
8- 10.05.2025, 20:22
- 6,354

І паабяцаў "вельмі важны выязны бонус".
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запусціў праграму "самавысылкі" нелегальных мігрантаў. Любы нелегальны мігрант можа з'явіцца ў аэрапорт і атрымаць бясплатны білет, паведамляе DW.
- Сёння я падпісаў указ аб запуску першай у гісторыі праграмы самадэпартацыі для нелегальных мігрантаў. Мы максімальна спрашчаем нелегальным мігрантам ад'езд з Амерыкі.
З ягоных слоў, для гэтага запушчана мабільная праграма, дзе можна загадзя забраніраваць білет на радзіму.
Ён паабяцаў мігрантам таксама і "вельмі важны выязны бонус". Яго суму Дональд Трамп не назваў, але адзначыў, што ад'езд нелегальных мігрантаў зэканоміць амерыканскаму бюджэту "трыльёны даляраў". Раней міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША заяўляла, што добраахвотнікам выплацяць 1000 даляраў.
Тым, хто самастойна не пакіне ЗША, прэзідэнт паабяцаў "жорсткія наступствы" і "пакаранні, уключаючы значныя турэмныя тэрміны", а таксама штрафы, канфіскацыю маёмасці і даходаў. Іх могуць падвергнуць прымусовай "раптоўнай дэпартацыі" ў якую-небудзь краіну свету "выключна на наша меркаванне".
- Усе нелегальныя мігранты: рэзервуйце свой бясплатны білет проста зараз.