Колькі напраўду зарабляюць Папа Рымскі і кардыналы Ватыкана
- 10.05.2025, 20:42
- 4,628

Важна адрозніваць асабістыя сродкі Папы і маёмасць Каталіцкага Касцёла.
Папа Францішак, як і яго папярэднікі, не меў асабістага заробку. Атрыманыя ім падарункі і ахвяраванні перадаюцца на дабрачыннасць або паступаюць у распараджэнне Апостальскай Сталіцы, піша RMF.
Замест звычайнай платы Папа штогод атрымлівае сімвалічную ўзнагароду - тры манеты: бронзавую, сярэбраную і залатую. Пасля смерці пантыфіка гэтыя манеты кладуць у яго труну як сімвал яго служэння.
Фармальна багацце Папы ацэньваюць блізу 16 мільёнаў даляраў. Сярод гэтых актываў пяць службовых аўтамабіляў і іншыя рэсурсы, звязаныя з ягонай пасадай.
Ватыкан поўнасцю забяспечвае штодзённыя расходы кіраўніка каталіцкай царквы. Сюды ўваходзяць пражыванне, транспарт, бяспека і медыцынскае абслугоўванне. У Папы няма ўласнага банкаўскага рахунку або крэдытных картак.
Паводле ацэнак амерыканскай праграмы The Catholic Talk Show, гадавыя выдаткі на ўтрыманне Папы Францішка складалі блізу 100 тысяч даляраў. Зрэшты, Францішак быў вядомы сваёй сціпласцю - ён адмовіўся ад раскошных апартаментаў, дарагіх мантый і залатога пярсцёнка, аддаючы перавагу прасцейшым сімбалам служэння. Таксама ён завяшчаў пахаваць яго ў звычайнай труне.
У адрозненне ад Папы, кардыналы і вышэйшае духавенства атрымліваюць рэгулярную плату. Месячны заробак кардынала ў Ватыкане складае ад 4 да 5 тысяч еўраў.
Важна адрозніваць асабістыя сродкі Папы і маёмасць Каталіцкага Касцёла.