11 траўня 2025, Нядзеля, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Па горадзе пераможцы ездзяць»

9
«Па горадзе пераможцы ездзяць»

Уражанні гамельчукоў ад святкавання 9 траўня.

Жыхар Гомеля падзяліўся з «Флагштокам» сваімі адчуваннямі аб святкаванні Дня перамогі ў Гомелі і зазначыў, што свята ўсё больш пачынае нагадваць расейскую «перамогу»:

«Пасля таго, як Лукашэнка сказаў, што можна вешаць «каларадскія» стужачкі, яны сталі сустракацца ўдвая часцей. Абы не як ва Украіне. Вось так яны «з фашызмам змагаюцца» з Расеяй. У гэтым годзе трэшу стала нашмат больш усюды. Яшчэ некалькі гадоў такой апрацоўкі — і «победобесие» будзе як і ў Расеі».

Са слоў гамельчука, калі ў ранейшыя гады дзяржарганізацыі, школы, паліклінікі развешвалі невялікія плакаты, то зараз - расцяжкі са слоганамі: «Я памятаю, я ганаруся», «Мы перамаглі».

«Па горадзе пераможцы ездзяць - машыны з вокнамі заднімі і пасажырскімі, заклеенымі плакатамі. Нейкія актывісты. За пару дзён 4 аўто размаляваныя бачыў. Думаю, гэта нейкія ідэолагі, можа з сістэмы адукацыі нехта», — працягвае гамяльчук.

Ён адзначае, што крынж сустракаецца часта. Напрыклад, у прадуктовай краме і касіры, і грузчыкі вышлі на працу ў пілотках з чырвонымі зоркамі:

«А чаго без аўтаматаў і касак выйшлі, пытаецца?»

У той жа час, па назіраннях суразмоўцы, «народ усё гэта не моцна падтрымлівае»:

«Не бачыў такога, каб абдымаліся і віншавалі адзін аднаго як у Расеі. Не блытайце арганізаваную масоўку з простымі людзьмі».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках