11 траўня 2025, Нядзеля, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя абвінавачвае Пакістан у парушэнні перамір'я

3
Індыя абвінавачвае Пакістан у парушэнні перамір'я

Рэжым спынення агню пратрымаўся ўсяго некалькі гадзін.

Ужо праз некалькі гадзін пасля таго, як Пакістан і Індыя дамовіліся аб спыненні агню, у індыйскім горадзе Срынагар, што ў штаце Джаму і Кашмір, зноў былі чуваць выбухі, піша выданне Sky News.

Аб аднаўленні выбухаў распавёў кіраўнік рэгіёну Амар Абдула ў сваім допісе на платформе Х.

«Што, чорт вазьмі, толькі што адбылося са спыненнем агню? Выбухі чуваць па ўсім Срынагару», - напісаў ён.

У наступным пасце Абдула апублікаваў відэа, на якім, як ён сцвярджае, бачная праца супрацьпаветранай абароны Срынагара. У той жа час выданне адзначыла, што пакуль немагчыма праверыць, калі было знята абнародаванае Абдулой відэа.

Між тым індыйскі карэспандэнт Нэвіл Лазарус паведаміў, што мясцовыя журналісты пацвердзілі яму, што выбухі аднавіліся.

«І калі гэта праўда, то спынення агню не будзе. Індыя нанясе ўдар помсты», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках