12 траўня 2025, панядзелак, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кароль насамрэч голы»

6
«Кароль насамрэч голы»

Стала вядома, чаму пагрозы Пуціна «Арэшнікам» – пустыя.

Ваенныя парады на 9 траўня і пагрозы «Арэшнікам» дапамагаюць расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну падтрымліваць міф пра сілу і моц расейскага войска. Пра гэта ў інтэрв'ю Главреду расказаў ваенна-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.

«Маніпуляцыя з такой “вундэрвафэ”-ракетай, як “Арэшнік”. У Расеі ж з гэтай ракетай носяцца, як курыца з пісанай торбай. “Арэшнік”, “Арэшнік”... А што “Арэшнік”? РС-26 “Рубеж” – ракета, якую адправілі на кансервацыю пасля таго, як была прынятая пастанова, што яе вытворчасць і прадаўжэнне гэтага праекту з фінансавых і іншых прычынаў нерэнтабельныя», – падкрэсліў ён.

Паводле ягоных словаў, па Дняпры запусцілі менавіта тое, што раскансервавалі, а адна раскансерваваная ракета «Арэшнік» увогуле не даляцела да Украіны.

«А чаму не было іншых пускаў? У Расеі ўвесь час пагражаюць “Арэшнікам”, але чамусьці не было трэцяга, чацвёртага, пятага, дзясятага пускаў. Чаму гэтая ракета ў іх стартуе толькі з Капусцінага Яра, а не з любой лакацыі? Яна ж мабільная. Чым расейцы пагражаюць? Баявой часткай? Што такое баявая частка “Арэшніка”? Яны могуць выкарыстоўваць ці канвенцыйную баявую частку, ці ядзерны боезарад», – адзначыў эксперт.

Каваленка таксама дадаў, што канвенцыйная баявая частка – гэта 36 пустых «даўбешак», нават без выбуховага рэчыва.

«Там няма выбухоўкі, таму што выбухоўка на такіх вышынях і на такіх хуткасцях у стратасферы і ўзарвецца. А кожная з гэтых 36 балванак – гэта блізу 20 кг трацілу. Сумарна магутнасць выбуху – 720 кг трацілу. Але 720 кг трацілу – гэта крыху больш, чым 9М723, гэта значыць АТРК “Іскандэр”, дзе 500 кг, і крыху менш, чым ракета Х-22-32, дзе 900 кг баявой часткі. Гэтыя ракеты прыляталі па Украіне нон-стоп і прадаўжаюць прылятаць, асабліва “Іскандэры”», – падкрэсліў ён.

Аглядальнік нагадаў, што сабекошт «Арэшніка» амаль 80 мільёнаў даляраў, у той час як «Іскандэра» – прыкладна 1,5–2 мільёны.

«Вось чаму я кажу пра тое, што кароль насамрэч голы», – падсумаваў Каваленка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках