12 траўня 2025, панядзелак, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Час задумацца, што адбываецца на постсавецкай прасторы»

12
«Час задумацца, што адбываецца на постсавецкай прасторы»

Некаторыя палітыкі спрабуюць «уседзець на двух крэслах».

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна дала вялікае інтэрв'ю YouTube-каналу вядомага журналіста Яўгена Кісялёва.

Беларуская журналістка расказала ў тым ліку і пра спробы некаторых палітыкаў на постсавецкай прасторы «сядзець на двух крэслах»:

– З аднаго боку – яны падтрымліваюць Украіну. Нехта на словах, нехта гуманітарнай дапамогай, можа, нейкімі кампанентамі для ўзбраенняў, нехта і зброяй. Аднак яны актыўна супрацоўнічаюць з Пуціным, дапамагаюць яму і Лукашэнку абыходзіць заходнія санкцыі. Мы цудоўна ведаем усе гэтыя схемы. Цяпер яны едуць на парад да ваеннага злачынца. І нешта мне гэта нагадвае.

Мы пачалі размову са станаўлення дыктатуры Лукашэнкі. Тая самая беспрынцыповасць была і ў Ельцына ў дачыненні да Беларусі. Так сама сябе паводзіла і Грузія. Дэмакрат Міхаіл Саакашвілі, прыйшоўшы да ўлады ў выніку «Рэвалюцыі ружаў», стаў актыўна супрацоўнічаць з дыктатарам Лукашэнкам. Тое самае я магу сказаць пра дэмакратаў Віктара Юшчанку і Юлію Цімашэнку, якія прыйшлі да ўлады ва Украіне ў выніку «Аранжавай рэвалюцыі, тое самае магу сказаць і пра Пятра Парашэнку, які прыйшоў пасля Еўрамайдану. Каго ён першым запрасіў на сваю інаўгурацыю? Лукашэнку. У мяне быў проста шок, я не чакала гэтага. Я знаёмая з Пятром Аляксеевічам, мы напярэдадні яго інаўгурацыі сустракаліся ў Вільні. Тады ён слова добрага не сказаў пра дыктатара, я не буду паўтараць эпітэты, якімі ён узнагароджваў яго. І пасля Еўрамайдану, на якім загінуў беларус Міхаіл Жызнеўскі, у якім удзельнічалі многія прадстаўнікі беларускай апазіцыі, дыктатара запрасілі ў Кіеў на інаўгурацыю прэзідэнта.

І Уладзімір Зяленскі прадоўжыў актыўнае супрацоўніцтва з Лукашэнкам. Нават пасля пратэстаў 2020 года Украіна не ўвяла эканамічныя санкцыі супраць рэжыму, наадварот, 2020–2021 год быў рэкордным у тавараабароце дзвюх краінаў. Украіна актыўна набывала беларускія нафтапрадукты, зробленыя з расейскай нафты. Толькі ў 2022 годзе, калі з тэрыторыі Беларусі ляцелі ракеты і ішлі салдаты РФ, ва Украіне зразумелі, хто такі Лукашэнка.

Таму беспрынцыповасць гэтых палітыкаў, не заўсёды дыктатараў (Такаеў – аўтакрат, Аліеў – усё ж дыктатар, у мяне шмат сяброў з Азербайджана, якія ў тым ліку прайшлі і праз турмы), можа дрэнна для іх скончыцца.

Можа, мы будзем называць рэчы сваімі імёнамі? Час задумацца, што адбываецца на постсавецкай прасторы. Чаму дэмакратыі, якія з'явіліся, сядзяць на двух крэслах? Гэта прыводзіць да катастрафічных наступстваў. Нам, дэмакратам на постсавецкай прасторы, патрэбная рэальная салідарнасць.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках