«Рымскія вакацыі задоўжыліся»
6- 11.05.2025, 10:10
- 3,598

Дольнікі скардзяцца на даўгабуд у «Менск Свеце».
Дольнікі «Менск Свету» паскардзіліся намесніку старшыні Менгарвыканкама Аляксандру Чэрнікаву на затрымку здачы шматпавярхоўкі «Рым». Яны паскардзіліся, што кампанія-забудоўніца не выконвае тэрміны будаўніцтва, піша агенцтва «Менск-Навіны».
– Штотыдзень праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі забудоўніка, дзе сярод іншага інфармуем і пра звароты, якія паступаюць ад гараджанаў. Кампанія ўзяла на сябе абавязальніцтвы закончыць усе звышнарматыўныя дамы ў першым паўгоддзі 2025-га, – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначым, продажы кватэраў у прэміяльным доме «Рым» жылога комплексу «Менск Свет» стартавалі ў канцы 2022 года, а здаць сам дом паводле плану павінны былі ў 2024-м. Квартал будуецца паводле канцэпцыі «15-хвіліннага горада» і ўключае дзіцячыя сады з басейнамі, школы, паліклініку, ТРЦ, спартовыя пляцоўкі і бяспечныя зоны адпачынку. Дольнікам абяцаюць панарамныя вокны, дызайнерскія лобі з кансьержамі, велабоксамі і зонамі для перамоваў.