СМІ: ЗША і Кітай вядуць перамовы ў Жэневе пра спыненне гандлёвай вайны
4- 11.05.2025, 10:16
- 2,246

Перамовы прадоўжацца да 11 траўня.
У суботу, 10 траўня, ЗША і Кітай на ўзроўні міністраў пачалі ў Жэневе перамовы для ўрэгулявання гандлёвай вайны.
Адзначаецца, што перамовы прадаўжаліся прыкладна дзве гадзіны. Амерыканскі бок прадстаўляў міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт. Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў прадстаўнік дзяржаўнай рады Кітая, віцэ-прэм'ер Хэ Ліфэн.
На сустрэчы ў Жэневе таксама прысутнічаў упаўнаважаны ЗША ў пытаннях гандлю Джэймісан Грыр.
Як піша Reuters, месца правядзення перамоваў у швэйцарскім дыпламатычным цэнтры не было абнародаванае. Аднак відавочцы бачылі, як абедзве дэлегацыі вярталіся ў рэзідэнцыю амбасадара Швэйцарыі ў ААН.
Крыніцы СМІ не раскрылі дэталяў сустрэчаў, аднак расказалі, што перамовы прадоўжацца 11 траўня.