12 траўня 2025, панядзелак, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта гістарычная сустрэча, якая можа стаць зыходным пунктам у заканчэнні вайны»

5
«Гэта гістарычная сустрэча, якая можа стаць зыходным пунктам у заканчэнні вайны»
АЛЯКСАНДР МУСІЕНКА

Эксперт патлумачыў сэнс ультыматуму, вылучанага «кааліцыяй ахвотных» Пуціну.

Ваенны эксперт і баец ТРА УСУ Аляксандр Мусіенка мяркуе, што прыезд лідараў заходніх краінаў ва Украіну можа быць гістарычным.

Ёсць розніца паміж перамір'ем і заканчэннем вайны, нагадаў Аляксандр Мусіенка і растлумачыў, у чым яна заключаецца. На думку ваеннага эксперта, за заканчэнне вайны можна ўважаць вяртанне ўсіх акупаваных тэрыторый, што пакуль складана дасягнуць, але ёсць шанец на спыненне агню дзякуючы вылучанаму «кааліцыяй ахвотных» Пуціну ультыматуму.

Пра гэта Аляксандр Мусіенка расказаў на сваім YouTube-канале.

Пра вынікі сустрэчы заходніх лідараў ва Украіне палітычны эксперт сказаў так: «Ужо ёсць першыя вынікі “кааліцыі ахвотных” у Кіеве. Сапраўды гістарычная сустрэча, якая можа стаць пачаткам да заканчэння гэтай вайны. Гэтая сустрэча можа стаць зыходным пунктам у заканчэнні вайны, як гэта называюць».

«Датычна вайны сумнеўна, але гарачай фазы супрацьстаяння магчыма, таму што вайна можа скончыцца толькі тады, калі вось гэтыя ўсе крамлёўскія закідоны, агрэсія будуць спыненыя, а тэрытарыяльная цэласнасць Украіны адноўленая. Гэта зразумела, але спыніць баявыя дзеянні, шукаць спосабы ўплыву, у тым ліку дыпламатычныя, на агрэсарку-Расею трэба, і ў гэтым сэнсе сустрэча важная», – адзначыў Аляксандр Мусіенка.

Пры гэтым баец ТРА УСУ адзначыў: «Вельмі цікава ўсё адбывалася, таму што насамрэч ёсць фатаграфія, як за адным столікам у цэнтры сядзіць Зяленскі, праваруч і леваруч сядзяць еўрапейскія лідары, і ўсе яны тэлефануюць Трампу і абгаворваюць планы спынення агню. Трамп гэта ўжо падтрымлівае».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках