Макрон адрэагаваў на прапанову Пуціна пра Стамбул
4- 11.05.2025, 10:55
- 12,004

Крэмль ліхаманкава шукае выйсце.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон адказаў кіраўніку Крамля Уладзіміру Пуціну на ягоную ініцыятыву пра аднаўленне перамоваў у Стамбуле. Ён назваў такі крок «недастатковым».
Пра гэта паведамляе France 24.
Паводле ягоных словаў, прапанова Пуціна – гэта «першы крок, але недастатковы».
«Безумоўнаму спыненню агню не папярэднічаюць перамовы», – заявіў Макрон журналістам, сыходзячы з цягніка ў польскім горадзе Пярэмышлі пры вяртанні з паездкі ва Украіну.
Ён дадаў, што Пуцін «шукае выйсце, але ён усё яшчэ хоча атрымаць выгоду ў часе».
У ноч на 11 траўня кіраўнік Крамля правёў начную прэс-канферэнцыю. У ходзе яе Пуцін прапанаваў правесці прамыя перамовы з Украінай у Стамбуле.