Праваслаўныя святары асвяцілі Барысаў-Арэну, але гэта не дапамагло
9- 11.05.2025, 11:15
- 4,724

БАТЭ пацярпеў паразу.
Напярэдадні першага матчу БАТЭ на Барысаў-Арэне ў новым футбольным сезоне, святар БПЦ асвяціў спартовую арэну, базу клуба ў Дудзінках і паразмаўляў з камандай, паведамляе «Еўрарадыё».
Рытуальнае дзеянне не дапамагло. БАТЭ ў восьмым туры буйна саступіў берасцейскаму «Дынама» на Барысаў-арэне з лікам 2:4.
Пры гэтым БАТЭ ў матчы з берасцейцамі прапусціў больш галоў, чым у сямі папярэдніх турах.
Асвячэнне не дапамагло: БАТЭ разгромна саступіў «Дынама-Брэст» на Барысаў-Арэне
Святар асвяціў арэну і базу БАТЭ перад матчам, але каманда саступіла «Дынама» з Берасця 2:4, прапусціўшы больш, чым за сем папярэдніх тураў.





