Прэм'ер Эстоніі: Адміністрацыя Трампа становіцца нецярплівай да гульняў Крамля
1- 11.05.2025, 11:28
- 1,806

Пазіцыі ЗША і Еўропы зноў збліжаюцца.
Пазіцыі ЗША і Еўропы ў ціску на Расею зноў збліжаюцца. Так, адміністрацыя Трампа «становіцца крыху нецярплівай».
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Эстоніі Крыстэн Міхал, піша ERR.
«Верагодна, мы дасягнулі моманту, калі ЗША з іх імкненнем да 30-дзённага спынення агню і здольнасцю забяспечыць выкананне санкцый і Еўропа з Украінай, магчыма, пачынаюць дзейнічаць супольна і пункт прыкладання гэтага ціску цяпер перамяшчаецца ў бок Расеі», – сказаў ён.
На думку прэм'ера, «амерыканская адміністрацыя таксама становіцца крыху нецярплівай у дачыненні да гэтых расейскіх “гульняў”».