12 траўня 2025, панядзелак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Француз знайшоў на агародзе радовішча золата на 4 млрд еўраў

40
Француз знайшоў на агародзе радовішча золата на 4 млрд еўраў

Але ўзніклі нечаканыя нюансы.

Француз падчас палявой працы ў траўні знайшоў радовішча золата коштам 4 млрд еўраў. Аднак ягоная радасць прадаўжалася нядоўга. Высветлілася, што паводле французскіх законаў ён не меў ніякіх правоў на жылу, якая змяшчае 150 тонаў руды, піша Telegraf.news.

Чакаецца, што гэтае радовішча золата стане адным з найбуйнейшых у Францыі. Аднак той, хто знайшоў скарб, не стане багатым. Французскае заканадаўства аб нетрах абвяшчае, што ўсё, што знаходзіцца пад паверхняй зямлі, належыць дзяржаве.

Гісторыя пачалася як казка на яве. 52-гадовы фермер знайшоў на сваёй зямлі радовішча золата коштам больш за 4 мільярды еўраў. Працуючы ў полі, ён заўважыў у зямлі некалькі залатых камякоў. Вядома, што гэтае сенсацыйнае адкрыццё адбылося ў рэгіёне Авернь-Рона-Альпы.

Фермер паведаміў пра гэта геолагам, якія на месцы вызначылі, што радовішча змяшчае больш за 150 тонаў золата. Радасць 52-гадовага мужчыны была бязмернай, пра што ён паведаміў суседзям. Аднак неўзабаве пасля гэтага на месца здарэння прыбылі прадстаўнікі ўраду і астудзілі ягоны запал.

Для ўладаў Францыі таксама ёсць праблема. Зямля нешчаслівага(?) француза размешчаная ў раёне, які мае экалагічную каштоўнасць. Перш чым пачаць здабычу карысных выкапняў, у рэгіёне неабходна правесці экалагічныя даследаванні.

Адкрыццё таксама падзяліла мясцовых жыхароў: некаторыя апасаюцца заканчэння ціхай ідыліі ў сельскай мясцовасці, іншыя спадзяюцца на эканамічнае адраджэнне.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках