Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах у Стамбуле
44- 11.05.2025, 19:30
- 39,724

Украіна гатовая сустракацца, але ёсць умова.
Украіна гатовая сустракацца для перамоваў з Расеяй. Але перад гэтым Масква павінна пацвердзіць спыненне агню з 12 траўня.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Telegram.
Кіраўнік украінскай дзяржавы назваў «добрым знакам» тое, што расейцы задумаліся пра заканчэнне вайны. Ён адзначыў, што самы першы крок у рэальным заканчэнні любой вайны – гэта спыненне агню.
Зяленскі адказаў на прапанову расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб прамых перамовах у Стамбуле. Прэзідэнт Украіны заявіў, што Украіна гатовая да сустрэчаў, але перад гэтым трэба спыніць агонь.
«Няма сэнсу прадаўжаць забойствы нават на дзень. Чакаем, што Расея пацвердзіць спыненне агню – поўнае, доўгае і надзейнае, – пачынаючы з заўтрашняга дня, 12 траўня, і Украіна гатовая сустракацца», – падкрэсліў Зяленскі.