У Беларусі змяніліся правілы вылучэння арэнднага жылля
2- 11.05.2025, 13:23
- 4,822

Стала вядома, хто цяпер будзе прымаць пастановы.
У Беларусі перагледзелі правілы давання арэнднага жылля. Адпаведныя змены зацверджаныя пастановай ураду, піша Blizko.by.
Паўнамоцтвы – на ўзровень вышэй
Ключавое новаўвядзенне тычыцца таго, хто цяпер будзе прымаць пастановы аб вылучэнні жылля. Калі раней гэта маглі рабіць і сельсаветы, і пасялковыя выканкамы, то цяпер паўнамоцтвы засяроджаныя ў выканаўчых камітэтаў гарадоў абласнога і раённага падпарадкавання, а таксама ў адміністрацый раёнаў у гарадах. Іншымі словамі, вызначаць жыллёвыя пытанні будзе больш высокі ўзровень мясцовай улады.
Новы парадак для сталіцы
Прапісаныя ў дакуменце і змяненні для Менска. У сталіцы арэнднае жыллё вылучаецца «раённымі, гарадскімі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыямі раёнаў Менска паводле спісаў, якія фармуюцца на падставе індывідуальных хадайніцтваў дзяржаўных органаў, арганізацый, з якімі гэтыя грамадзяне знаходзяцца ў працоўных стасунках, у парадку паступлення такіх хадайніцтваў».
Перавага – за запатрабаванымі спецыялістамі
Чарговасць атрымання жылля таксама перагледжаная. У першую чаргу арэндныя кватэры будуць давацца спецыялістам найбольш запатрабаваных прафесій, якія не маюць уласнага жылля ў гэтым населеным пункце. Выключэннем з'яўляецца толькі пакой у інтэрнаце, дадзены паводле дамовы найму.
Пасля таго як жыллё атрымае першы кандыдат з прыярытэтнай катэгорыі, у чарзе будуць разглядацца заявы іншых запатрабаваных працаўнікоў.
Хто раней – той і атрымае
Калі на адно і тое арэнднае памяшканне прэтэндуюць адразу два кандыдаты, перавага аддаецца таму, хто падаў заяву першым. Гэтае правіла цяпер замацаванае афіцыйна.