12 траўня 2025, панядзелак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея панесла шматлікія страты і зняславілася фэйкам у Тарэцку

2
Расея панесла шматлікія страты і зняславілася фэйкам у Тарэцку

УСУ паказалі, як адбілі маштабную атаку ворага.

У пачатку траўня расейскія захопнікі панеслі сур'ёзныя страты ў Тарэцку Данецкай вобласці, дзякуючы зладжаным дзеянням байцоў 100-й асобнай механізаванай брыгады Сухапутных войскаў УСУ. У той самы час акупанты не перастаюць прысвойваць сабе фэйкавую перамогу на фоне ўласных паразаў.

Відэа з наступствамі шматлікіх стратаў расейскага войска ў тэхніцы і жывой сіле апублікавалі ў Telegram-канале «Аператыўны УСУ». На кадрах можна ўбачыць мноства знішчанай ваеннай тэхнікі ворага і ліквідаваных акупантаў.

Адзначаецца, што салдаты РФ спрабавалі ажыццявіць наступальныя дзеянні ў цэнтры Тарэцка. Аднак падраздзяленні 100-й асобнай механізаванай брыгады УСУ правялі шэраг контратак, што прывяло да паляпшэння іх тактычнага становішча.

«Вораг не чакаў такога развіцця падзей і пацярпеў шматлікія страты. Былі знішчаныя і рэзервы, якія вораг увёў у бой для стабілізацыі становішча (тыя самыя рэзервы, якія расейцы трымалі для ўводу ў бой для развіцця ўласнага наступу)», – гаворыцца ў паведамленні.

Са свайго боку Сілы абароны Украіны таксама неслі страты ў тэхніцы і асабовым складзе. Расейскія войскі захапілі ў палон аднаго ўкраінскага байца, якога адразу ж выкарысталі для прапагандысцкіх мэтаў.

«Спекулюючы датамі, лічбамі і інфармацыйнымі матэрыяламі, вораг сваю паразу спрабуе перакруціць у тактычную перамогу. І разганяе ў сваіх сацыяльных сетках матэрыялы з патрэбнымі яму акцэнтамі, засяродзіўшыся на нападзе падчас так званага "перамір'я". Заўважым, што падзеі адбываліся яшчэ ў пачатку месяца», – гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія абаронцы прадаўжаюць весці цяжкія абарончыя баі супраць праўзыходных сілаў ворага ў горадзе Тарэцк, які сёння набыў для расейцаў такое ж сімвалічнае значэнне, як Сталінград для нямецкага войска падчас Другой сусветнай вайны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках