12 траўня 2025, панядзелак, 8:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку зноў стала блага пасля параду ў Маскве?

14
Лукашэнку зноў стала блага пасля параду ў Маскве?

На важным мерапрыемстве паўтарылася сітуацыя 2023 года.

Дыктатар Аляксандр Лукашэнка не ўдзельнічаў у святкаванні так званага «дня дзяржаўных сімвалаў» у Менску. Замест яго выступіў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. Ён «павіншаваў» прысутных ад свайго імя, а таксама зачытаў зварот Лукашэнкі.

Нагадаем, што ў 2023 годзе Лукашэнкі на гэтым «свяце» таксама не было. Дыктатар адчуў сябе вельмі блага падчас параду 9 траўня ў Маскве: не змог прайсці некалькі сотняў метраў. Увечары таго ж дня ўпершыню за час свайго кіравання ён не змог вымавіць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі: замест яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін.

Адзначым, што ўвесь апошні тыдзень на публічных мерапрыемствах дыктатар выглядае сур'ёзна хворым: ён цяжка чытае прамовы, ледзь ходзіць і ледзь стрымлівае трэмор галавы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках