Папа Леў XIV выступіў з першым нядзельным пасланнем
1- 11.05.2025, 15:27
- 2,178

Пантыфік звярнуўся да вернікаў з балкона базілікі Святога Пятра ў Ватыкане.
Папа Рымскі Леў XIV вымавіў сваё першае нядзельнае пасланне ў Ватыкане.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Новы Папа традыцыйна звярнуўся да вернікаў з балкона базілікі Святога Пятра ў Ватыкане. Гэта было ягонае першае нядзельнае пасланне пасля абрання пантыфікам.
Новы Папа Рымскі сказаў, што нясе ў сваім сэрцы «пакуты блізкага сэрцу народа Украіны» і заклікаў да перамоваў для дасягнення «сапраўднага, справядлівага і трывалага міру». Ён прадоўжыў традыцыю нябожчыка Папы Францішка, які заклікаў да перамоваў паміж Украінай і Расеяй для спынення вайны і неаднаразова асуджаў гібель цывільных асобаў.
Таксама Папа Леў XIV заклікаў да спынення агню ў Газе і вызвалення ўсіх ізраільскіх закладнікаў. Папа Леў XIV папрасіў дзяржавы «больш не ваяваць».