12 траўня 2025, панядзелак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпрадстаўнік Трампа: Спачатку спыненне агню, потым перамовы, а не наадварот

11
Спецпрадстаўнік Трампа: Спачатку спыненне агню, потым перамовы, а не наадварот
Кіт Келаг
Фота: EPA

Кіт Келаг адказаў на заявы Пуціна.

Нават прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Крыстафер Лаксан разумее, што для перамоў аб міры ва Украіне неабходна спачатку дамагчыся спынення агню. Пра гэта заявіў 11 траўня ў сацсетцы X спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны Кіт Келаг.

Ён перакапіяваў заяву Лаксана за 10 траўня, у якім прэм'ер Новай Зеландыі ад імя сваёй краіны супольна з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці, у тым ліку прэзідэнтамі Францыі і Украіны Эмануэлем Макронам і Уладзімірам Зяленскім, а таксама прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармерам падтрымаў «справядлівы і трывалы мір, пачынаючы з поўнага і безумоўнага 30-дзённага спынення агню».

«Нават прэм'ер-міністр Новай Зеландыі гэта разумее. Як неаднаразова казаў прэзідэнт Трамп, спыніце забіваць. Спачатку безумоўнае 30-дзённае спыненне агню, а цягам гэтага часу перайсці да ўсёабдымных мірных перамоў. А не наадварот» - напісаў Келаг.

Спецпрадстаўнік кіраўніка Белага дома не згадваў прозвішча нелегітымнага прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, але заява Келага прагучала пасля начнога выступу кіраўніка Крамля. Пуцін прапанаваў наўпроставыя перамовы РФ і Украіны, але прапановы аб спыненні агню публічна не падтрымаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках