12 траўня 2025, панядзелак, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі пазіцыі кіравання варожых дронаў у Сумскай вобласці

УСУ знішчылі пазіцыі кіравання варожых дронаў у Сумскай вобласці

Відэа.

Украінскія аператары ўдарных дронаў знішчылі ў Сумскай вобласці пазіцыі кіравання варожых БПЛА, а таксама хованкі, тэхніку і салдат расейскага войска.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Зруйнавальныя ўдары па ворагу нанеслі аператары баявых дронаў падраздзялення роты ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў (РУБпАК) «Прайм» 5-га памежнага атрада.

У выніку дакладных удараў былі знішчаныя варожыя хованкі, бліндажы, склад з боепрыпасамі, сродкі сувязі. Таксама ўкраінскія дроны распляжылі пазіцыю ўзлёту і кіравання варожых БПЛА, пазіцыю мінамётчыкаў, транспарт і асабовы склад супраціўніка на Сумскім накірунку.

Майстэрскую працу аператараў дронаў Дзяржпагранслужба паказала на відэа.

«Дзяржаўная памежная служба Украіны эфектыўна абараняе ўкраінскую мяжу і з'яўляецца неад'емным складнікам Сіл абароны Украіны. А РУБпАК «Прайм» 5 памежнага атрада працуе дакладна і без кампрамісаў», - дадалі ў службе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках