12 траўня 2025, панядзелак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» ў неймаверным матчы падолела «Рэал»

2
«Барселона» ў неймаверным матчы падолела «Рэал»
Фота: Getty Images

4:3.

На стадыёне «Льюіс Кампаніс» скончыўся матч 35-га тура гішпанскай Прымеры паміж «Барселонай» і «Рэалам». Перамогу ў «эль класіка» з лікам 4:3 атрымалі сіне-гранатавыя.

На хет-трык нападніка «сметанковых» Кіліяна Мбапэ (які забіў на 5-й хвіліне з пенальці, а таксама на 14-й і 70-й хвілінах) каманда Ханса-Дзітэра Фліка адказала галамі Эрыка Гарсіі (19), Ламіна Ямаля (32) і дублем Рафіньі.

Адрыў сіне-гранатавых над «сметанковымі» павялічыўся да сямі балаў за тры туры да канца чэмпіянату Гішпанія. «Барселона», якая ідзе першай, набрала 82 балы, у «Рэала», які займае другое месца, засталося 75.

У наступным туры «Рэал» 14 траўня прыме на сваім полі «Мальёрку», а «Барселона» праз дзень згуляе на выездзе з «Эспаньёлам».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках