Украіна паспяхова знішчыла вайсковыя заводы ў Туле і Падмаскоўі
1- 11.05.2025, 20:55
- 10,210

Прадпрыемствы атакавалі дроны.
У мінулую сераду, 7 траўня, падчас масаванага налёту дронаў на Рас6ю былі сур'ёзна пашкоджаныя два вайсковыя заводы "Базальт" і "Шчаглоўскі вал".
Пра гэта паведаміў OSINT-праект CyberBoroshno, вывучыўшы спадарожнікавыя здымкі аб'ектаў.
Са звестак экспэртаў, беспілотнікам быў знішчаны цэнтральны цэх завода "Базальт", які знаходзіцца ў населеным пункце Чырвонаармейск у Маскоўскай вобласці.
Прадпрыемства з'яўляецца важнай мэтай для Украіны. Яно вырабляе авіяцыйныя боепрыпасы, мінамёты і сродкі блізкага бою, ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты РПГ-7, РПГ-29, РПГ-30, РПГ-32 і гранаты.
У той жа дзень быў пашкоджаны вытворчы будынак завода "Шчаглоўскі вал" у Туле. Яно будуе для расейскага войска зэнітныя ракетныя комплексы "Панцыр-С" і "Панцыр-С1", а таксама іншае смяротнае ўзбраенне.
Адзначым, што 7 траўня Украіна ажыццявіла адзін са сваіх самых масаваных нападаў Расеі. Пад ударам апынуліся тылавыя вайсковыя аб'екты агрэсара: аэрадромы Шайкоўка і Кубінка ў Калужскай вобласці і Падмаскоўе, завод "Сплаў" у Туле, прадпрыемствы "Сарансккабель" і "Оптавалаконныя сістэмы" ў Саранску ды іншыя.