ЗША заявілі аб «істотным прагрэсе» ў перамовах з Кітаем
6- 11.05.2025, 21:45
- 2,392

Краіны вядуць перамовы ў Жэневе.
ЗША пасля двухдзённых перамоў у Жэневе дасягнулі “істотнага прагрэсу” ў дамове з Кітаем, заявіў амерыканскі міністр фінансаў Скот Бэсэнт. Падрабязнасцяў ён не падаў, удакладніўшы толькі, што дэталі ўгоды будуць пададзеныя 12 траўня.
Гандлёвы прадстаўнік ЗША Джэймісан Грыр, які ўдзельнічаў у перамовах з Бесэнтам, віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР Хэ Ліфэнам і двума кітайскімі намеснікамі міністраў, адзначыў, што пагадненне дазволіць скараціць дэфіцыт гандлёвага балансу ЗША ў сумай $1,2 трлн, піша Reuters.
“Важна разумець, як хутка мы змаглі прыйсці да пагаднення. Гэта сведчыць аб тым, што, магчыма, супярэчнасці былі не такімі значнымі, як меркавалася раней”, — сказаў Грыр журналістам, дадаўшы, што за мінулыя два дні «была праведзеная велізарная праца». Ягоныя словы падае Bloomberg.
Перамовы ЗША і Кітая гэта значны крок на шляху да аднаўлення гандлёвых дычыненняў паміж краінамі, зазначае CNN. Як нагадвае тэлеканал, яшчэ перад першай сустрэчай амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што разлічвае на "ўкладанне вялікай угоды для Амерыкі". Ён таксама дапусціў, што ЗША могуць знізіць мыты для Кітая да 80 адсоткаў.
Пасля заканчэння першага дня перамоў амерыканскі прэзідэнт заявіў, што сустрэча прайшла "ў сяброўскай, але канструктыўнай манеры". "Мы хочам, каб Кітай адкрыўся для амерыканскага бізнэсу на карысць як Кітаю, так і ЗША", – адзначыў тады кіраўнік Белага дома.