Лукашэнку прынізілі па-пекінску
23- 12.05.2025, 8:45
- 31,604

Крэмль паставіў дыктатара ў другі дывізіён забаўляць "савок".
Крыніцы тэлеграм-канала «Беларуская выведка» паведамілі, што візіт у Маскву на парад для Лукашэнкі быў зневажальным. Ён не быў дапушчаны да камунікацыі з Сі. Кароткае прывітанне, дзяжурная фраза - гэта ўсё, што атрымалася. Не адбыўся нават традыцыйны хвілінны абмен меркаваннямі. Крэмль паставіў Лукашэнку ў другі дывізіён забаўляць “савок”.
Лукашэнка першапачаткова рыхтаваўся да кароткай 10-хвіліннай сустрэчы з Сі, але пекінскія дыпламаты патлумачылі, што "не час". Мэтай жаданай сустрэчы для Лукашэнкі было напрасіцца на візіт. Кітайцы далі зразумець, што не зацікаўлены больш у асаблівых шчыльных ст асунках.
Крыніцы патлумачылі, што "ігнор" для Лукашэнкі - адказ на адмову пайсці на дээскалацыю ў польскім пытанні на асабістую просьбу кіраўніцтва Польшчы ў камунікацыі з Сі. Кітай неаднаразова прасіў пайсці насустрэч і наладзіць прыязныя дачыненні для забеспячэння надзейнага транзіту (зняць мігрантаў і вызваліць частку закладнікаў, у тым ліку Пачобута). Лукашэнка падумаў, што Кітай нікуды не падзенецца. Ён памыліўся.
Ахаладжэнне стасункаў было канчаткова аформленае актам ігнаравання "найлепшага сябра". Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка моцна пакрыўдзіўся і адчувае сябе прыніжаным, прычым навідавоку ва ўсіх. Дзеля гэтай меркаванай сустрэчы яму давялося напляваць на свой народ і праводзіць парад у прыцемках. Асяроддзе Лукашэнкі адчула, што імператар Сі больш не прыхільны і гэта можа адбіцца на дачыненнях з Пуціным.
Іншымі словамі, васалу паказалі ягонае месца.