12 траўня 2025, панядзелак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне тысячы людзей мітынгавалі за забарону АдН

8
У Нямеччыне тысячы людзей мітынгавалі за забарону АдН
Фота: REUTERS/Christian Mang

Мітынгі былі абвешчаныя ў больш як 60 гарадах ва ўсёй краіне.

У нядзелю, 11 траўня, тысячы людзей ва ўсёй Нямеччыне пратэставалі супраць правага экстрэмізму і патрабавалі забараніць праварадыкальную партыю альтэрнатыва для Нямеччыны (AfD).

Пра гэта паведамляе агенцтва DPA.

Мітынгі былі абвешчаныя ў больш як 60 гарадах ва ўсёй краіне.

У Бэрліне пратэстоўцы сабраліся ля Брандэнбуржскай брамы. Паліцыя ацаніла колькасць удзельнікаў прыкладна на 4 тысячы чалавек, тады як арганізатары сцвярджаюць, што ў пратэстах бралі ўдзел прыкладна 7,5 тысячы ўдзельнікаў.

Арганізатары заклікалі палітычных лідараў пачаць афіцыйныя працэдуры для забароны ультраправай партыі AfD, найбуйнейшай апазіцыйнай партыі Нямеччыны. У сваёй заяве яны сцвярджалі, што пытанне забароны партыі варта разглядаць не як палітычную пастанову, а як юрыдычнае пытанне.

Фота: REUTERS/Christian Mang
Фота: REUTERS/Christian Mang
Фота: REUTERS/Christian Mang
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках