12 траўня 2025, панядзелак, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ёсць галоўнае пытанне аб замірэнні Індыі і Пакістана

Reuters: ёсць галоўнае пытанне аб замірэнні Індыі і Пакістана

Тэст дыпламатычных амбіцый Нью-Дэлі.

Пасля таго як Індыя і Пакістан чарговым разам апынуліся на мяжы вайны праз канфлікт у Кашміры, нечаканая прапанова прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выступіць пасярэднікам ва ўрэгуляванні сітуацыі стала сур'ёзным выклікам для дыпламатычных амбіцый Нью-Дэлі, паведамляе Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Ракетныя ўдары і атакі дронаў забралі жыццё як мінімум 66 чалавек. Нягледзячы на дасягнутае заміэнне, абодва бакі ўжо абвінавацілі адзін аднаго ў яго парушэнні. Экспэрты адзначаюць, што пагадненне аб спыненні агню было “паспешным”, і будзе цяжка забяспечыць яго захаванне.

"Індыя, хутчэй за ўсё, не зацікаўленая ў працягу перамоў. Захаванне замірэнне будзе сапраўдным выпрабаваннем", - кажа Майкл Кугельман, аналітык з Вашынгтона.

Прэзідэнт Трамп заявіў, што пасля замірэння мае намер “істотна павялічыць гандаль з абедзвюма вялікімі нацыямі”. Аднак прапанова ЗША аб пасярэдніцтве выклікала крытыку ў Індыі.

Індыя афіцыйна разглядае Кашмір неад'емнай часткай сваёй тэрыторыі і традыцыйна адхіляе ўдзел трэціх старон у перамовах. Наадварот, Пакістан падзякаваў Трампу за ягоную ініцыятыву.

"Пагадзіўшыся спыніць вайсковыя дзеянні ўсяго праз тры дні пад ціскам ЗША, Індыя прыцягвае ўвагу міжнароднай супольнасці да спрэчкі вакол Кашміра, а не да транспамежнага тэрарызму з боку Пакістана, які і справакаваў крызіс”, — заявіў індыйскі экспэрт у пытаннях абароны Брахма Чэлані.

Многія назіральнікі цяпер задаюцца пытаннем: ці дасягнуў прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі сваіх стратэгічных мэтаў, наважыўшыся на нанясенне удараў па Пакістане, але раптам пайшоўшы на заміэнне?

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках