12 траўня 2025, панядзелак, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча займае другое месца ў ЕЗ у выдачы замежнікам Blue Card

1
Польшча займае другое месца ў ЕЗ у выдачы замежнікам Blue Card

Гэтую працэдуру збіраюцца зрабіць больш ліберальнай у тым ліку для беларусаў.

Польшча - на другім месцы ў ЕЗ у выдачы дазволаў Blue Card, паведамляе Pulshr.pl са спасылкай на звесткі Еўрастата. У 2023 годзе (апошнія апублікаваныя звесткі) краіна выдала 7 тысяч такіх дакументаў, або амаль на 2,5 тысячы больш, чым годам раней.

Адзначым, што Blue Card - гэта дазвол на часовае знаходжанне для працы паводле прафесіі, якая патрабуе высокай кваліфікацыі.

Як піша Most, усяго за год у ЕЗ выдадзена 89 тысяч Blue Card. Больш актыўна за ўсё гэты інструмент выкарыстоўвае Нямеччына (69 тыс.). Хоць адставанне Польшчы ад лідара вельмі вялікае, яна значна апярэджвае Францыю (4 тысячы).

Часцей за ўсё Blue Card атрымліваюць грамадзяне Індыі (21 тыс.), Расеі (9 тыс.) і Турцыі (6 тыс.). Беларусы - на чацвёртым месцы (5 тысяч).

- Паказчыкі Еўрастата даказваюць, што мы можам канкураваць за таленты на глабальным рынку. Высокакваліфікаваныя спецыялісты забяспечваюць не толькі патэнцыял для працадаўцаў, але і рэальную падтрымку нашай эканомікі. Іх праца, выплачаныя падаткі і выдаткі ў Польшчы наўпрост адбіваюцца на нашым ВУП. Гэта ключавы элемент міграцыйнай стратэгіі, якую мы павінны паслядоўна рэалізоўваць, - цытуе Pulshr Кшыштафа Інглота, заснавальніка кампаніі Personnel Service.

Польшча зменіць заканадаўства аб Blue Card

Еўракамісія патрабуе ад Польшчы ўкараніць пункты Дырэктывы аб Blue Card, і Сэйм ужо ўхваліў адпаведны законапраект. Ён дазваляе ўладальнікам Blue Card весці прадпрымальніцкую дзейнасць (JDG) на тэрыторыі Польшчы на тых жа ўмовах, што і грамадзянам краіны.

Для атрымання Blue Card прадстаўнікам шэрагу прафесій (іх пералік будзе зацвярджацца) дастаткова будзе трох гадоў прафесійнага досведу, а не пяці, як цяпер.

Акрамя таго, змены тычацца кароткатэрміновай і доўгатэрміновай мабільнасці — гэта працэс, які дазваляе пераязджаць з адной краіны ЕЗ у іншую і працаўладкоўвацца там.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках