УСУ атакавалі адзін з найбуйнейшых хімічных заводаў Расеі
5- 12.05.2025, 17:05
- 16,724

Удар нанёс робат «Люты».
Уночы 12 траўня ўкраінскі дрон-камікадзэ АН-196 «Люты» атакаваў адное з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў поўдня Расеі – камбінат «Каменскі» ў Растоўскай вобласці. Беспілотнік упаў на тэрыторыі завода дзесьці а пятай раніцы, піша «Обозреватель».
Пра гэта паведамляе SHOT. Дрон нібыта быў здушаны сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), пацярпелых або сур'ёзных разбурэнняў няма.
Варта адзначыць, што камбінат «Каменскі» – не проста завод, а горадаўтваральнае прадпрыемства для Каменск-Шахцінскага, якое вырабляе важную хімічную прадукцыю.
«Люты» -гэта дрон-камікадзэ вялікай далёкасці, распрацаваны яшчэ ў пачатку поўнамаштабнай вайны як адказ на расейскія атакі з выкарыстаннем «Шахедаў». Пасля першапачатковага выкарыстання турэцкіх Bayraktar TB2 УСУ пачалі актыўна ствараць уласныя дроны. Першыя баявыя прымяненні «Лютага» зафіксаваныя з 2023 года, і з таго часу ён рэгулярна выкарыстоўваецца для знішчэння вайсковых і прамысловых аб'ектаў глыбока ў тыле РФ.
