13 траўня 2025, aўторак, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ставіць Расеі ультыматум да канца дня

20
Нямеччына ставіць Расеі ультыматум да канца дня

Спыненне агню сёння ці новыя санкцыі.

Урад Нямеччыны ў каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі падрыхтуе новыя санкцыі, калі спыненне агню не будзе дасягнутае сёння, заявіў яго афіцыйны прадстаўнік Штэфан Карнэліус на брыфінгу ў Бэрліне, піша Bild.

"Час пайшоў, у нас засталося 12 гадзін да канца дня", - сказаў ён.

Вядучыя еўрапейскія дзяржавы мяркуюць, што цяпер адказнасць за прасоўванне да міру ва Украіне ляжыць на Расеі.

"Нямеччына чакае ад Расеі неадкладнага замірэння, а затым гатоўнасці да перамоў. Украіна да гэтага гатовая. Цяпер усё зразумела: Расея павінна зрабіць крок насустрач", - заявіў міністр замежных спраў ФРГ Ёхан Вадэфуль.

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон таксама папярэдзіў пра «маштабныя» санкцыі з боку Еўропы і ЗША ў выпадку адмовы Расеі ад замірэння, а канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц дадаў да гэтага, што будзе працягнутая маштабная вайсковая дапамога Украіне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках