Крэмль адрэагаваў на прапанову аб спыненні агню
6- 12.05.2025, 15:53
- 10,682

Крэмль адрэагаваў на прапанову аб спыненні агню
Кіраўнік прэс-службы Крамля Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на прапанаванае Расеі 30-дзённае замірэнне.
"Мова ультыматумаў для Расеі непрымальная, яна не пасуе. З Расеяй нельга размаўляць такой мовай", - сказаў ён.
10 траўня ў Кіеве адбылася сустрэча “кааліцыі ахвочых". Паводле яе вынікаў Украіна, Еўропа і ЗША заклікалі Маскву да 30-дзённага спынення агню з 12 траўня і прыстрашылі новымі санкцыямі ў выпадку адмовы.
Пуцін у сваю чаргу прапанаваў аднавіць прамыя перамовы з Украінай без папярэдніх умоў 15 траўня ў Стамбуле.
Паводле слоў Пяскова, такі падыход знайшоў падтрымку сярод многіх замежных лідараў. Ён не адказаў на пытанне аб магчымым складзе расейскай дэлегацыі на гэтых перамовах.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў чакае прыпынення баёў з панядзелка, і паабяцаў асабіста прыехаць у чацвер у Стамбул на сустрэчу.