Кіраўнік брытанскага МЗС заклікаў Пуціна «сур'ёзна ставіцца да міру» ва Украіне
1- 12.05.2025, 16:08
- 1,556

Дэвід Лэмі заклікаў да неадкладнага спынення агню.
Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Дэвід Лэмі ў панядзелак заклікаў Пуціна «сур'ёзна ставіцца да міру» ва Украіне, піша The Telegraph (пераклад — сайт Charter97.org).
На сустрэчы групы «Веймар+», у якой узялі ўдзел міністры Францыі, Нямеччыны, Італіі, Польшчы, Гішпаніі і прадстаўнікі ЕЗ, Лэмі падкрэсліў важнасць дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту. Ён заявіў: «Настаў час для Уладзіміра Пуціна сур'ёзна паставіцца да міру ў Еўропе, і пачаць сапраўдныя перамовы».
Лэмі таксама папярэдзіў, што еўрапейскія краіны павінны быць гатовыя да таго, што Пуцін можа не праявіць «сур'ёзнасці» ў пытанні міру, і ў выпадку адмовы ад мірных перамоў варта падрыхтавацца да далейшых дзеянняў.
Заклік Вялікай Брытаніі і яе супольнікаў падкрэсліў неспакой з нагоды зацяжнога канфлікту і важнасці спынення агню для забеспячэння стабільнасці ў Еўропе.