Макрон паставіў дэдлайн для Расеі
25- 12.05.2025, 16:38
- 22,192

У Крамля ёсць час да вечара.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што правядзе чарговыя перамовы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі, бо прапанова ЗША і ЕЗ для Расенаконт безумоўнага 30-дзённага спынення агню дзейнічае толькі да вечара панядзелка.
«Я буду размаўляць з Уладзімірам Зяленскім і маімі еўрапейскімі калегамі сёння ўдзень. Рамкі былі ачэрчаныя. Усё зразумела», - сказаў ён журналістам у панядзелак, 12 траўня, цытуе Le Figaro.
Ён таксама падкрэсліў, што важна захоўваць разважлівасць.
«Цяпер мы ўсе павінны быць разважлівымі. Ці Расея настроеная сур'ёзна і хоча міру, ці гэта несур'ёзна, і мы павінны ўвесці больш санкцый», - дадаў Макрон.
Раней 12 траўня спікер урада Нямеччыны Стэфан Карнеліус заявіў, што Расею чакаюць санкцыі, калі яна не пагодзіцца на спыненне агню да канца дня.