12 траўня 2025, панядзелак, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары расейскай Белгародшчыны «падстаўляюць» аўто пад дроны

3
Жыхары расейскай Белгародшчыны «падстаўляюць» аўто пад дроны

Хочуць атрымаць кампенсацыю.

Жыхары Белгародскай вобласці Расеі спецыяльна пакідаюць на вуліцы свае старыя аўтамабілі ў надзеі, што іх пашкодзяць дроны. Так яны спрабуюць атрымаць кампенсацыі.

Пра гэта заявіў губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў, паведамляе «Медуза».

«Размовы сваякоў: наш населены пункт абстрэльваецца, давайце аўтамабіль з гаража выкацім, можа, абстраляюць - хаця б грошы атрымаем. Аўто старое, нікуды не дзець, не прадаць», — распавёў Гладкоў.

Ён запатрабаваў, каб падчас абходаў жыхароў прасілі хаваць свае аўтамабілі ў гаражы.

Таксама, са слоў губернатара, у Белгародскай вобласці фармуюцца групы з жыхароў, якія патрабуюць адсялення, «пакуль яшчэ не скончылася вайна», каб не жыць у старых дамах.

Гладкоў звярнуўся да чыноўнікаў з заклікам папярэджваць жыхароў, што калі такія махінацыі будуць працягвацца, за гэта, дарэчы, пагражае крымінальная адказнасць.

«У нас няма задачы палепшыць матэрыяльнае забеспячэнне нашых жыхароў - у гэтых кірунках. У нас ёсць задача дапамагчы жыхарам справіцца з вельмі складанай сітуацыяй праз захады федэральнай, рэгіянальнай падтрымкі. Але ашуканскія дзеянні пачынаюць паўтарацца ўсё часцей і часцей», - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках