Дэпутат Бундэстага: Расея можа напасці на NATO ўжо праз 2-3 гады
13- 12.05.2025, 17:37
- 3,900

Пуцін можа не чакаць.
Дэпутат Бундэстага ад кіроўнай партыі ХДС Норберт Рэтген думае, што еўрапейскія дзяржавы NATO павінны паскорыць узмацненне сваёй абараназдольнасці, бо Расея можа ажыццявіць напад раней, чым зараз гучыць у афіцыйных заявах.
Словы Ретгена прыводзіць n-tv.
Нямецкі дэпутат мяркуе, што расейскі лідар Уладзімір Пуцін можа не чакаць «чатыры ці пяць гадоў», каб зладзіць атаку. Рэтген папярэдзіў, што крамлёўскі лідар можа пастанавіць дзейнічаць раней, магчыма, ужо праз два-тры гады.
Са слоў палітыка, Пуцін можа скарыстацца тым, што датуль еўрапейцы яшчэ не дасягнуць сваіх вайсковых мэт, і што пакуль прэзідэнтам ЗША будзе заставацца Дональд Трамп, сітуацыя ў дачыненні да амерыканскага ўрада будзе заставацца нявызначанай.
«Мы знаходзімся пад вялікім ціскам часу і маем настойлівую неабходнасць палепшыць нашу абароназдольнасць. Бо сітуацыя можа пагоршыцца і стаць больш небяспечнай, чым гэта мяркуецца ў афіцыйных заявах», - папярэдзіў Рэтген на нямецка-амерыканскай канферэнцыі.