У Бярэзінскім запаведніку аўтобус з Санкт-Пецярбурга збіў медзведзяня
13- 12.05.2025, 17:40
- 5,812

Гэта жывёліна з Чырвонай кнігі.
У ноч на 12 траўня на трасе М3 (Менск — Віцебск) на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка аўтобус збіў медзведзяня. Буры мядзведзь — рэдкая ахоўная жывёліна, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Пра здарэнне тэлеграм-каналу «Дзікая прырода побач», распавёў заолаг Віталь Кашчэеў, які стаў відавочцам ДТЗ. З яго слоў, ён ехаў з хуткасцю 65 км/гадз, калі яго абагнаў аўтобус з Санкт-Пецярбурга.
- Аўтобус ехаў з хуткасцю блізу 75-80 км/г. Ён ад'ехаў ад мяне метраў на сто, і я гляджу - пасярод дарогі ляжыць медзведзяня, - сцвярджае відавочца. - Аўтобус спыніўся, выйшлі абодва кіроўцы і пасажыры. Гэта вельмі ажыўленая траса, следам ехалі фургоны. Я адцягнуў мядзведзя на абочыну, каб яго не ціснулі іншыя аўтамабілі. Потым звязаўся з супрацоўнікамі запаведніка, выклікаў ДАІ. Мне шкада і кіроўцы, і медзведзяняці. Але ўначы, асабліва праз запаведнік, трэба ехаць асцярожней.
Са слоў Віталя Кашчэева, на гэтым адцінку трасы ўсталяваны знак «Дзікія жывёлы».
Раней з'яўлялася інфармацыя аб падгадаваным медзведзяняці, якога бачылі недалёка ад Бягомля. Гэта за 15 км ад месца ДТЗ.