Карла Анчалоці ўзначаліў нацыянальную каманду Бразіліі ў футболе
1- 12.05.2025, 17:41
- 1,606

Ён будзе ўзначальваць каманду да чэмпіянату свету 2026 года.
Італійскі трэнер Карла Анчалоці заняў пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Бразіліі, паведамляе прэс-служба Бразільскай канфедэрацыі футбола (CBF).
Анчалоці будзе ўзначальваць бразільскую каманду да чэмпіянату свету 2026 года.
- Прыцягненне Анчалоці да кіраўніцтва нацыянальнай камандай Бразіліі - гэта не проста стратэгічны крок. Гэта заява ўсяму свету аб тым, што мы поўныя рашучасці вярнуць сабе вышэйшую прыступку пастамента пашаны. Ён - найвялікшы трэнер у гісторыі, і зараз ён узначаліць найвялікшую каманду на планеце. Разам мы напішам новыя слаўныя раздзелы для бразільскага футбола, - сказаў прэзідэнт CBF Эдналда Радрыгес.
Анчалоці 65 гадоў, ён узначальвае «Рэал» з 2021 года, таксама ён працаваў у мадрыдскім клубе ў 2013-2015 гадах. Пад кіраўніцтвам італійскага спецыяліста «Рэал» двойчы стаў чэмпіёнам Гішпаніі, двухразовым уладальнікам Кубка і Суперкубка краіны, трохразовым пераможцам Лігі чэмпіёнаў і Суперкубка УЕФА.
Таксама Анчалоці прыводзіў да чэмпіёнства ў нацыянальных першынствах «Мілан», «Чэлсі», «ПСЖ» і «Баварыю».