12 траўня 2025, панядзелак, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караеў вымольваў грошы ў бізнэсоўцаў для расейскай поп-спявачкі

21
Караеў вымольваў грошы ў бізнэсоўцаў для расейскай поп-спявачкі
Фота: nn.by

Бясплатна спяваць на 9 траўня Паліна Гагарына не захацела.

На 9 траўня ў Гародні мясцовыя ўлады арганізавалі канцэрт расейскай спявачкі Паліны Гагарынай. Але сярод пахвальных водгукаў, як адзначыла нават афіцыйная газета аблвыканкама «Гродненская правда», «знайшліся і тыя, хто, як звычайна, захацеў укалоць сваім з'едлівым каментаром арганізатараў», спытаўшы, адкуль грошы на такую раскошу. У выніку нядаўна прызначаны старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Юры Караеў быў вымушаны апраўдвацца.

«Мы бачылі каментары пад ролікамі з канцэрта Паліны Гагарынай. Было шмат станоўчых водгукаў. Некаторыя з'едліва пыталі, колькі з абласнога бюджэту сышло грошай.

Адказваю - ніколькі. Сродкі на аплату канцэрта паступілі ад прыстойных фундатараў з дзелі бізнэсу. Трэба гэта разумець, што ў падаткааплатнікаў мы ні рубля на Паліну Гагарыну ці на нейкі іншы канцэрт не ўзялі.

Некаторыя думалі, што яна спявала бясплатна. Бясплатна ніхто не спявае, адразу кажу. Але трэба разумець, што кіраўніцтва вобласці і горада з бюджэту на гэта грошай не марнуе», - сказаў Юрый Караеў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках